Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы сад №3 г. Шчучына" нагадвае, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская. Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам. Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.
Паважаныя бацькі!
У дзяржаўная ўстанове адукацыі "Дзіцячы сад №3 г. Шчучына" працуе другая малодшая група для дзяцей ад 3 да 4 гадоў з беларускай мовай навучання і выхавання.
Запрашаем, калі ласка, у беларускамоўную групу!
Глядзійце фотаальбом "Каб гучала родная мова!"